Беларусь стала галоўным замежным інвестарам Пецярбурга

Галоўным замежным інвестарам Пецярбурга стала Беларусь. На нашу краіну прыпадае амаль 23% ад агульнага аб'ёма замежных інвестыцый у гэты расійскі горад, а гэта больш за 70 млн долараў. Удвая меней грошай у эканоміку Пецярбургв ўклалі Фінляндыя, Нямеччына і ЗША. Як паведамляе "Росбалт", інвестыцыі пераважна ўкладаюцца ў вытворчасць транспартных сродкаў і абсталявання, харчавання, у будаўніцтва.