Беларус стаў лаўрэтарам Міжнароднага кінафестываля "ŻubrOFFka"
У конкурсе кароткаметражных фільмаў, што прайшоў у рамках фестываля "ŻubrOFFka" 1-5 снежня ў Беластоку, трэцяе прызавое месца заняў фільм "Мініяцюры" аўтара з Мінска Яўгена Сысоева.
Сябра журы Юрый Каліна распавёў Еўрарадыё, што на яго думку, беларускім рэжысёрам варта больш актыўна ўключацца ў асяроддзе кінатворцаў.
Каліна: "Фестываль “ŻubrOFFka” для беларусаў яшчэ не адкрыты. У конкурсе 67 фільмаў. Фільмаў з Іспаніі на фестывалі было амаль 10! Беларускіх толькі два. Мой асабісты заклік да творцаў з Беларусі - каб яны заўважылі, што ў Беластоку, фактычна на нашых вачах, ствараецца сёр’ёзны фестываль альтэрнатыўнага незалежнага кіно"
Толькі ў бліжэйшым да Беларусі Падляшскім рэгіёне штогод праводзіцца тры буйныя мерапрыемствы, прысвечаныя непрафесійнаму кіно: фестывалі “Filmowe Podlasie Atakuje!”, “ŻubrOFFka” і прагляд аматарскіх фільмаў “ŁAPA”.