Беларус стаў “першай зоркай” у НХЛ, праўда, пакуль толькі ў адным матчы

“Першай зоркай” у матчы “Манрэаля” з “Атлантай” чэмпіянату НХЛ стаў беларускі хакеіст Андрэй Касціцын. “Манрэаль” перамог з лікам 3:2 (па булітах). Касціцын не толькі закінуў шайбу ў гульнявы час, але і бездакорна выканаў буліт. Малодшы брат Андрэя Касціцына Сяргей у гэтым паядынку не набраў бамбардзірскіх балаў, але вызначыўся некалькімі эфектнымі і “чыстымі” сілавымі прыёмамі супраць шведскага абаронцы “Атланты” Тобіяса Энстрэма.