Беларусь трапіла ў лік краін, найменей кафмортных для геяў

У лідэрах "антырэйтынга", у які ўвайшлі краіны, дзе гей-турысты не з'яўляюцца жаданымі гасцямі, апынулася Беларусь. Разам з нашай краінай адзнаку 1 атрымалі Турцыя і Малдова, Расія і Ўкраіна маюць адзнаку 2. "Антырэйтынг" быў складзены Міжнароднай асацыяцыяй геяў і лесбіянак. Як паведамляе сайт travel.ru, у лік найбольш камфортных краін для геяў патрапілі Швецыя, Бельгія, Нідэрланды, Нарвегія і Іспанія.

Нагадаем, у траўні ў Мінску міліцыяй быў разагнаны "Славянскі гей-парад". Сем затрыманых яго ўдзельнікаў атрымалі мінімальныя штрафы за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі.