Беларусь у агляднай перспектыве не ставіць задачу ўступіць у ЕС

Беларусь у агляднай будучыні не ставіць задачу ўвайсці ў Еўрасаюз. Пра гэта заявіў міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў. Чыноўнік падкрэсліў, што Беларусь на нядаўняй сустрэчы з "тройкай" ЕС пацвердзіла пазітыўнае стаўленне да ідэі Ўсходняга партнёрства і бачыць у ёй канструктыўнае ядро. Але ўсе кампаненты шматбаковага ўзаемадзеяння ўсяго нашага рэгіёна павінны ажыццяўляцца на раўнапраўнай аснове.

Па ягоных словах, у цяперашні час ідзе паралельны працэс дапрацоўкі асноўнага дакумента самога Ўсходняга партнёрства. На гэтай стадыі ўжо прыцягваюцца ў дапрацоўку дакумента будучыя патэнцыйныя ўдзельнікі партнёрства. Разам з тым ужо самі дзяржавы рэгіёна пачынаюць прадумваць, якія праекты і тэмы могуць стаць зместам партнёрства, бо само яно — толькі абалонка.

БЕЛТА