Беларусь вывезе ў Расію адпрацаванае ядзернае паліва

Беларусь вывезе ў Расію адпрацаванае ядзернае паліва. Пра гэта паведаміў журналістам генеральны дырэктар Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў "Сосны" НАН Беларусі Вячаслаў Куўшынаў. Як адзначае БЕЛТА, гэтае паліва назапашвалася ў Беларусі з часоў СССР. На працягу больш як 20 гадоў беларускія навукоўцы не маглі дамовіцца з расійскімі калегамі пра вываз гэтага паліва. Аднак цяпер гэта пытанне вырашаецца. Дамовіцца ўдалося толькі  здапамогай амерыканскіх калег. Цяпер, па словах Куўшынава, ідзе загрузка адпрацаванага паліва ў касеты і кантэйнеры. На працягу паўтара месяца гэтае пытанне плануецца вырашыць.

Агульны аб'ём урану ацэньваецца каля 2 тон. Уран назапашваўся з 1954 па 1987 год.