Беларус за паўгадзіны 12 разоў парушыў правілы дарожнага руху
У Брэсце супрацоўнікі ДАІ затрымалі 24-гадовага парушальніка-рэкардсмена.
Жыхар Камянецкага раёна ехаў на матацыкле "Сузукі" без рэгістрацыйных нумароў, у яго і пасажыркі не было моташлемаў. На патрабаванне інспектара матацыкліст не спыніўся, пачалася пагоня. Праз паўгадзіны зламысніка затрымалі. Да гэтага ён паспеў пашкодзіць два транспартных сродкі ды і сам перакуліўся, на шчасце, кіроўца і пасажырка атрымалі нязначныя траўмы.
Супрацоўнікі ДАІ склалі аж 12 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Ліхача чакае суд, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net