Беларусь заклікала краіны ААН стварыць глабальнае партнёрства моладзі
З такой заявай на Саміце ААН выступіў міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў. Ён акцэнтаваў увагу на 8-й Мэце развіцця тысячагоддзя – так званых "глабальных партнёрствах". У якасці паспяховых прыкладаў ён прывёў глабальнае партнёрства супраць рабства і гандлю людзьмі, сусветную контртэрарыстычную стратэгію і партнёрства ў інтарэсах развіцця Афрыкі. У якасці няўдалых – кліматычны саміт у Капенгагене, гандлёвыя перамовы раўнда Доха і забеспячэнне глабальнай энергетычнай бяспекі. Мартынаў заклікаў краіны ААН стварыць новае глабальнае партнёрства для абароны інтарэсаў моладзі.
Мартынаў: "Беларусь хацела б прапанаваць перспектыўную ідэю, аснову пад рашэнне якой, як мы лічым, вельмі важна закласці ўжо сёння... Сутнасць нашай прапановы – у стварэнні новага глабальнага партнёрства для абароны інтарэсаў моладзі. На наш погляд, пляцоўка ААН магла б згуляць ключавую ролю ў распрацоўцы канкрэтных механізмаў падтрымкі таленавітай моладзі і ў падрыхтоўцы маладых менеджараў новага тыпу".
Нагадаем, Саміт ААН 20-22 верасня ў Нью-Ёрку прысвечаны прагрэсу па васьмі Мэтах развіцця тысячагоддзя, распрацаваных у 2000 годзе. Гэта ліквідацыя беднасці і голаду, забеспячэнне ўсеагульнай пачатковай адукацыі, скарачэнне дзіцячай смяротнасці і іншыя.