Беларус “замінаваў” самалёт “Масква — Санкт-Пецярбург”

Як паведамляе РИА “Новый Регион”, інцыдэнт адбыўся ўвечары 14 лістапада. У 19.50 пры пасадцы ў самалёт 39-гадовы грамадзянін Беларусі заявіў бортправадніку, што ў яго ў партфелі знаходзіцца бомба. У 20.00 быў уведзены асаблівы рэжым, у ходзе якога паліцыянты са службовымі сабакамі абследавалі паветранае судна. Выбуховых прыладаў знойдзена не было і неўзабаве самалёт выляцеў з аэрапорта.



"Тэрарыст" быў зняты з рэйсу і дастаўлены ў паліцыю. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа па артыкуле “загадзя ілжывае паведамленне пра бомбу” .
 

Фота — ria.ru