Беларусь заняла 82-е месца ў рэйтынгу нестабільнасці дзяржаваў свету

82-е месца заняла Беларусь у рэйтынгу нестабільнасці дзяржаваў свету, складзеным Фондам Міру і часопісам Foreign Policy. Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва Regnum, Расія заняла ў гэтым рэйтынгу 80-е месца, Украіна — 109-е, а Казахстан апынуўся на 103-й пазіцыі. Найбольш стабільнымі, на думку экспертаў, з'яўляюцца Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя, Швейцарыя і Ірландыя. Самымі небяспечнымі і нестабільнымі дзяржавамі ў свеце былі названыя Самалі, Чад, Судан, Конга і Зімбабвэ.