Беларусь запазычылася за расійскі газ амаль 140 млн долараў
Беларусь назапашвае запазычанасць перад "Газпромам" за пастаўкі расійскага газу. Прычына ў тым, што наша краіна разлічваецца за газ па кошце, ніжэйшым за ўсталяваны кантрактам. Як паведамляе РІА "Новости", "Белтрансгаз" аплачвае газ па 150 долараў за тысячу кубаметраў. Аднак у першым квартале 2010 года кантрактны кошт для Беларусі склаў 169,22 долара супраць 121,98 у чацвёртым квартале мінулага года.
Па звестках "Газпрому", запазычанасць "Белтрансгазу" за расійскі газ па выніках студзеня—сакавіка склала 137,49 млн долараў. Пастаўкі газу за красавік "Белтрансгаз" павінен аплаціць да 23 траўня, і пасля гэтага запазычанасць можа павялічыцца.