Беларусь запрасіла міжнародных назіральнікаў на выбары

Міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў падпісаў афіцыйны ліст на адрас СНД і АБСЕ з запрашэннем скіраваць назіральнікаў для ўдзелу на прэзідэнцкіх выбарах, паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных"Пры гэтым Беларусь не высоўвае абмежаванняў па тэрміне іх перабывання і колькасці", - адзначыў ён. Гэта сведчыць пра намер Беларусі правесці адкрытыя выбары ў адпаведнасці з самымі высокімі міжнароднымі стандартамі, сказаў Андрэй Савіных.

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары адбудуцца 19 снежня.