Беларусь запросіць экспертаў краін АБСЕ да расследавання справы Бябеніна
У МЗС называюць такі крок беспрэцэдэнтным. Беларусь гатовая запрасіць аднаго-двух экспертаў-крыміналістаў краін АБСЕ, якія змогуць азнаёміцца з усімі матэрыяламі па справе смерці журналіста Алега Бябеніна. 9 верасня наша краіна зробіць адпаведную заяву на пленарным пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ. Пра гэта заявіў сёння на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.
Савіных: "Кампетэнтныя органы Беларусі максімальна адказна падыйшлі да расследавання, усё было зроблена ў поўнай адпаведнасці з законам і на ўзроўні агульнапрызнаных міжнародных стандартаў. Запрашэнне замежных экспертаў – гэта беспрэцэдэнтны крок у юрыдычнай практыцы не толькі Беларусі, але і іншых краін. Ён прадыктаваны нашай занепакоенасцю і здзіўленнем у сувязі са з'яўленнем розных неабгрунтаваных спекуляцый і інсінуацый, якія сталі з'яўляцца не толькі ў СМІ, але і ў заявах асобных прадстаўнікоў міжнародных структур. Мы перакананыя, што бесстароннія высновы запрошаных экспертаў выключаць неаб'ектыўныя ацэнкі і тэндэнцыйныя тлумачэнні ходу і вынікаў расследавання".