Беларусь збіраецца здабываць нафту ў Гамбіі

Беларусь зацікаўленая ў здабычы карысных выкапняў у Гамбіі, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.

Аб гэтым сёння заявіў міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў пасля падпісання Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Беларуссю і Гамбіяй. Як адзначыў Мартынаў, супрацоўнічаць могуць у развіцці прамысловай базы, сельскай гаспадаркі, тэхнічнага і адукацыйнага патэнцыялу Гамбіі, а таксама ўзаемадзейнічаць ў асваенні прыродных рэсурсаў. Асаблівую цікавасць маюць апошнія даследванні па здабычы нафты. У сваю чаргу міністр замежных спраў заходнеафрыканскай краіны Мамаду Тангара падкрэсліў, што яны таксама зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі.