Беларуса затрымалі ў Маскве за ўдзел у "масавых беспарадках"

Як паведамілі ІА  REGNUM у прэс-службе Следчага камітэта Расіі, яго падазраюць ва ўжыванні гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі.

У суд накіраванае хадайніцтва следства наконт абрання датычна Беразюка меры стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту.

Беларус з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы, распачатай па факце масавых беспарадкаў 11 снежня 2010 года на Манежнай плошчы Масквы паводле прыкметаў злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі "Масавыя беспарадкі", "Узбуджэнне нянавісці або варожасці, а таксама знявага чалавечай годнасці" і "Ужыванне гвалту ў адносінах да прадстаўніка ўлады".

Беразюк — актыўны ўдзельнік незарэгістраванага грамадскага аб'яднання "Іншая Расія", "Стратэгія-31".