Беларусам дапамогуць годна адзначыць Міжнародны год бульбы

Год бульбы дапаможа адзначыць Беларусі Прадстаўніцтва Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у нашай краіне. Нагадаем, Генеральная асамблея ААН абвесціла 2008 год Міжнародным годам бульбы.
Прадстаўніцтва ААН адзначае важнасць бульбы для насельніцтва Беларусі, а таксама традыцыйныя адносіны беларусаў да бульбы як да “другога хлеба”.

Ужо ўвосені сёлета адбудзецца адкрыты арт-фестываль – конкурс на лепшы фотаздымак і малюнак, а таксама іншыя мерапрыемствы.

Нагадаем, Беларусь уваходзіць у дзесятку галоўных вытворцаў бульбы ў свеце.

Тэлеграф