Беларусаў асудзілі за забойствы ў Расіі

У розных рэгіёнах Расіі асуджаныя грамадзяне Беларусі. У Калінінградзе 30-гадовы беларус Пётр Казлоўскі пакараны шасцю гадамі пазбаўлення волі за забойства.  У траўні сёлета ён нанёс 20 удараў нажом мясцоваму жыхару, які перад гэтым «пакрыўдзіў грамадзяніна Беларусі», паведамляе «Інтэрфакс».

У Карэліі за краты адпраўленыя двое грамадзян Беларусі. І таксама за забойства, толькі трох чалавек. Іх ахвярамі сталі не толькі двое расіян, але і беларус, які быў сведкам забойстваў.

Вярхоўны суд Карэліі прысудзіў аднаму забойцу 20 гадоў пазбаўлення волі, а яго памочніку – 15 гадоў калоніі, інфармуе сайт stolica.onego.ru.