Беларусаў палохаюць штрафамі за фота ў рапсе

Рапсавае поле, ілюстрацыйнае фота

Рапсавае поле, ілюстрацыйнае фота / michail-shor.livejournal.com

Беларусаў пачалі палохаць штрафамі за фота ў рапсавым полі.

Фатаздымкі сярод жоўтых кветак рапса вельмі папулярныя ў блогераў. Забароны на такія фотасесіі няма, але за іх могуць і аштрафаваць. Пра гэта піша маладзечанская раёнка: "Мы з вамі не пчолкі, якія прыносяць карысць квітнеючым культурам, а ў пагоні за ўдалым кадрам можам і нашкодзіць раслінам".

Прапагандысты рэкамендуюць рабіць фота не сярод поля, а з дарогі ці ўзбочыны.

Пашкоджанне рапсу можна расцаніць як наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці. За гэта пагражае штраф да 30 базавых велічынь (1350 рублёў)

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.