Беларусаў у Расіі становіцца ўсё менш

У Расіі катастрафічна знізілася колькасць беларусаў. Гэта канстатаваў IV з'езд федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі".  Як адзначае БелаПАН, паводле перапісу насельніцтва 1989 года беларусамі назваліся 1 млн 260 тыс. чалавек. А па выніках перапісу 2002 года іх засталося 810 тысяч.

Дэлегаты і ўдзельнікі з'езду заявілі аб сваім адзінстве ў імкненні захаваць нацыянальныя асаблівасці, мову, гісторыю, народныя традыцыі ды самабытнасць, а таксама шматвяковае сяброўства з народамі Расіі.