Беларусі не дасталіся грошы Еўракамісіі па праграме добрасуседства
Еўрапейская камісія 2 сакавіка падзяліла 5,7 млрд еўра паміж сваімі ўсходнімі і паўднёвымі суседзямі. Больш за ўсё атрымалі Марока і Ўкраіна – па 580 і 470 млн еўра адпаведна. Грузіі дасталася 180 млн, Арменіі – 157, Тунісу – 240, забяспечанаму Ізраілю – 6 млн еўра. Што датычыць Беларусі, то рашэнне па ёй адкладзенае, паведамляе сайт "Мы". У Еўракамісіі не хаваюць, што сённяшняя адсутнасць Беларусі ў спісе еўрапейскай дапамогі тлумачыцца палітычнымі прычынамі. У інтэрв'ю РАР ананімны эксперт Еўракамісіі паведаміў, што рашэнне, будзе прынята ў бліжэйшай будучыні з улікам сітуацыі з правамі чалавека, у тым ліку правоў нацыянальных меншасцяў. Як няцяжка здагадацца, гаворка ідзе пра сітуацыю з двума Саюзамі палякаў у Беларусі – непрызнанага беларускімі ўладамі на чале з Анжалікай Борыс і афіцыйнага пад кіраўніцтвам Станіслава Сямашкі.
Калі паляпшэнні не адбудзецца, то вельмі верагодна, што Еўрасаюз наогул уключыць чырвонае святло фінансаванню Мінску, заявіў эксперт Еўракамісіі. Акрамя таго, адзначыў чыноўнік, ЕС можа ў любы час прыпыніць вылучэнне сродкаў, калі што-небудзь будзе не так, і гэта датычыць любой суседняй краіны.
Нагадаем, што Еўрапейская палітыка добраcуседства уключае краіны – суседзі Еўрасаюза. У яе ўваходзяць Беларусь, Украіна, Малдова, Арменія, Азербайджан, Грузія, Алжыр, Егіпет, Ізраіль, Іярданія, Ліван, Лівія, Марока, Сірыя, Туніс, а таксама Палестынская аўтаномія.