Беларусі пагражае палачка Коха з Браншчыны?
Бранскія ўлады нарэшце пагадзіліся са спецыялістамі, якія лічаць, што Беларусі пагражае рэчка Вышкаў, у якую трапляе сцёчная вада з туберкулёзнай бальніцы. Як адзначае "Российская газета", з беларускага боку даўно выказвалася засцярога, што палачка Коха можа патрапіць на тэрыторыю Беларусі. Справа ў тым, што пасёлак Вышкаў пасля Чарнобыльскай аварыі прыйшоў у заняпад, ачыстныя збудаванні ў апошнія гады фактычна не працуюць. Сцёчная вада, у тым ліку і з туберкулёзнай бальніцы, трапляе ў рэчку Вышкаў толькі пасля механічнай ачысткі, біялагічная ачыстка не праводзіцца, аэрафільтры не працуюць. З-за выкарыстання хлоркі ў рэчцы загінула ўсё жывое.
Цяпер бранскія чыноўнікі баяцца міжнароднага скандала, яны вельмі не хочуць, каб беларусы абвінавацілі іх у распаўсюдзе "страшнай інфекцыі". Днямі прынятае рашэнне ў наступным годзе закончыць будаўніцтва новых ачыстных збудаванняў.