Беларуска-расійскія “газавыя” перамовы ішлі ў Маскве ўсю ноч
Усю ноч ішлі ў Маскве перамовы паміж прадстаўнікамі “Белтрансгазу” і “Газпрома”. Іх вынікі абяцаюць агучыць каля 10 гадзін раніцы па мінскім часе, паведамляе “Інтэрфакс”.
Нагадаем, паводле леташніх беларуска-расійскіх дамоўленасцяў, у першым паўгоддзі 2007 года наша краіна плаціла за адну тысячу кубаметраў газу 55 замест 100 долараў. Адтэрміноўка ад плацяжоў склала крыху больш за 456 мільёнаў долараў.
Запазычанасць мусіла быць заплачаная “Газпрому” да 23 ліпеня, але гэтага не адбылося. У выніку, днямі расійская кампанія паведаміла, што з 3 жніўня пастаўкі газу ў Беларусь будуць скарочаныя на 45%.
Учора Аляксандр Лукашэнка заявіў, што днямі грошы будуць пераведзеныя “Газпрому”. З гэтай нагоды праходзіла экстраннае паседжанне Мінфіна, а ўвечары ў Маскву паляцела дэлегацыя “Белтрансгазу”.