Беларуска-расійскія перамовы наконт паставак нафты працягваюцца 7 студзеня
Мінэнерга РФ разлічвае, што дамова з Беларуссю па пастаўках нафты будзе дасягнута неўзабаве. Такую заяву РІА "Новости" зрабіў увечары 6 студзеня кіраўнік ведамства Сяргей Шматко. Таксама ён дадаў, што ў чацвер 7 студзеня перамовы ў Маскве працягнуцца.
Раней кіраўнік беларускай дэлегацыі, намеснік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў абверг інфармацыю некаторых СМІ пра зрыў перамоваў з Расіяй па пастаўках нафты. Філонаў заявіў, што праца дэлегацыі працягваецца і праходзіць у канструктыўнай форме.
Нагадаем, Расія і Беларусь увайшлі ў 2010 год без дамовы пра пастаўкі і транзіт нафты. Расійскі бок раней заяўляў, што ў выпадку непадпісання дамовы з 1 студзеня Беларусі давядзецца аплочваць 100% мыта пры пастаўцы расійскай нафты. Афіцыйны Мінск, у сваю чаргу, настойвае на ільготным мытным рэжыме.