Беларуска спрабавала прадаць расіянцы падроблены пашпарт… льва

Яна звярнулася ў ветэрынарную клініку расійскага горада Рэўтава для аказання дапамогі льву, але там ёй сказалі, што для гэтага патрабуецца міжнародны пашпарт яе гадаванца. Дадзены дакумент жанчыне прапанавалі купіць за 8 тысяч долараў, паведамляюць расійскія СМІ.

Жанчына звярнулася ў праваахоўныя органы. У выніку пры перадачы грошай былі затрыманыя супрацоўнікі ветэрынарнай клінікі — 21-гадовы масквіч і 47-гадовая грамадзянка Беларусі.



Затрыманым пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі і штраф — 10 тысяч расійскіх рублёў.