Беларускае энергазберагальнае абсталяванне будзе пастаўляцца ў Маскву

Улады Масквы і Віцебскай вобласці Беларусі дамовіліся пра пастаўку для паўднёва-заходняй акругі расійскай сталіцы энергазберагальнага абсталявання.  Мантаж сістэмаў праграмнага рэгулявання цеплавой энергіі ў школах і бальніцах пачнецца ў самы бліжэйшы час. Агулам у Маскве ўсталююць каля пяцісот прыладаў, якія выпускае Новалукомльскі завод.

З дапамогай такіх сістэмаў рэгулюецца тэмпература, якая павінна быць у памяшканні ў дзённы ці начны час з улікам умоваў надвор’я. Выкарыстанне абсталявання Новалукомльскага завода дазваляе эканоміць да 30% цяпла.

http://city-fm.ru