Беларускага варатара Юрыя Жаўнова ацанілі ў 4 млн. еўра
Трансферны кошт варатара ФК “Масква” і зборнай Беларусі па футболе Юрыя Жаўнова складае каля 4 мільёнаў еўра. Ацэнку футбаліста ажыццявілі адмыслоўцы сайта www.transfermarkt.de. З беларускіх футбалістаў Жаўноў саступае толькі Аляксандру Глебу, чый трансферны кошт ацэньваецца ў 10 млн. еўра. Юрый Жаўноў мае кантракт з ФК “Масква” да снежня 2012 года. Аднак ужо зараз зразумела, што беларускі варатар сыйдзе з клуба датэрмінова: кіраўніцтва “Масквы” абвясціла пра тое, што клуб здымаецца з чэмпіяната Расіі і пачынае распродаж гульцоў.
Пакуль што беларускі галкіпер не мае ніводнай прапановы ад іншых футбольных клубаў.
Пакуль што беларускі галкіпер не мае ніводнай прапановы ад іншых футбольных клубаў.