"Беларуськалій" зоймецца здабычай "чорнага золата"

Па інфармацыі "Завтра твоей страны", адзін з найбуйнейшых сусветных вытворцаў калійных угнаенняў стаў сузаснавальнікам прадпрыемства па распрацоўцы на тэрыторыі Беларусі радовішча гаручых сланцаў. Гэта сыравіна з'яўляецца крыніцай для атрымання, у тым ліку, і сінтэтычнай нафты. Партнёрамі "Беларуськалія" па аб'яднанню "Гаручыя сланцы", якое зарэгістравана ў сярэдзіне снежня мінулага года, сталі прадпрыемства "Беларуснафта" і "Белгорхімпрам".