Беларускай рыбе ў Іпуці выкіды расійскага малаказавода не пагражаюць?

Вада ў рацэ Іпуць на поўдні Смаленскай вобласці пакрылася мёртвай рыбай. Прычынай экалагічнай катастрофы, па звестках сайту "Смаленскія навіны", сталі выкіды мясцовага малаказавода. Прычыны рыбнага мору зараз высвятляюць міліцыя, пракуратура, эколагі і прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Нагадаем, што Іпуць цячэ са Смаленшчыны на Браншчыну і ўпадае ў Сож на Гомельшчыне. Прадстаўнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС кажуць, што ў Беларусі мору рыбы не было:

Прэс-сакратар МНС: Я праглядаў зводку сёння, учора і ўвесь тыдзень — нічога такога і блізка ў нас няма. Хаця Іпуць упадае ў Сож проста ў Гомелі. Нібыта ўсё ціха ў нас, мор рыбы не зафіксаваны.