Беларуская АЭС павінна знізіць залежнасць ад расійскага газу

У найбліжэйшыя дні ўрад прапануе Аляксандру Лукашэнку варыянты змяншэння залежнасці ад расійскага газу. Пра гэта заявіў першы намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямяшка ў часе паездкі беларускага лідэра па Брэстскай вобласці. Удзельная вага энэргіі, атрыманай ад газу, у паліўна-энэргетычным балансе Беларусі павінна да 2020 года знізіцца з 94% да 55%. Гэтаму паспрыяюць беларуская АЭС, гідраэлектрастанцыі, цеплавыя станцыі на мясцовых відах паліва, а таксама комплекс ветраных электрастанцыяў, паведамляе БелаПАН.