Беларуская амбасада ў Польшчы: Нам пішуць сотні польскіх грамадзян
"Ў апошнія тыдні ў пасольства Беларусі ў Варшаве і беларускія консульствы па ўсёй Польшчы прыходзяць сотні лістоў ад польскіх грамадзян, якія выказваюць словы падтрымкі беларускаму народу і прэзідэнту Аляксандру Лукашэнка", - гаворыцца ў паведамленні, змешчаным на сайце беларускай дыпмісіі ў Польшчы, паведамляе "Белорусский партизан". "Нас неверагодна натхняюць словы, поўныя павагі да нашай незалежнасці і суверэнітэту, і разуменне таго, што падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі беларускі народ зрабіў свабодны выбар і прагаласаваў за таго кандыдата, які падабаецца менавіта народу Беларусі", - гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, афіцыйныя польскія ўлады занялі цвёрдую прынцыповую пазіцыю пра непрызнанне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Нагадаем, афіцыйныя польскія ўлады занялі цвёрдую прынцыповую пазіцыю пра непрызнанне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.