Беларуская апазіцыя арганізуецца за мяжой
У Бельгіі афіцыйна зарэгістраваны Офіс беларускай палітычнай эміграцыі.
Пра гэта Радыё "Свабода" паведаміў з Брусэля палітычны эмігрант Ігар Лазарук.
Новая арганізацыя, разам са "шматвектарнай інфармацыйнай дзейнасцю", мае намер дапамагаць беларускім палітычным эмігрантам і ахвярам палітычных рэпрэсій.