Беларуская чыгунка перайшла на летні расклад
З 30 траўня Беларуская чыгунка перайшла на летні расклад. Галоўнай сезоннай зменай стане ўвядзенне прамых цягнікоў "Мінск-Маладзечна-Мінск" і "Мінск-Баранавічы-Мінск", якія будуць курсаваць без прыпынкаў. Чыгунка мае намер вярнуць сваіх пасажыраў, якія пераселі на аўтобусы і маршруткі. Кошты за праезд пакуль застаюцца на ранейшым узроўні. Затое, як перадае тэлеканал СТВ, інтэрвалы руху прыгарадных цягнікоў будуць меншыя, а колькасць электрычак і цягнікоў узрасце да 413 саставаў.