Беларуская хакейная зборная патрапіла на Алімпіяду-2010
Зборная Беларусі па хакеі дакладна патрапіла на Алімпіяду 2010 года ў Ванкуверы. Пра гэта стала вядома пасля таго, як канадцы разграмілі ў 1/4 фінала на чэмпіянаце свету нарвежцаў з лікам 8:2.
Нагадаем, беларуская зборная займае ў сусветным рэйтынгу 9-е месца, якое дае магчымасць без дадатковых гульняў паехаць на Алімпіяду, і толькі нарвежцы мелі тэарэтычныя шансы пазбавіць беларусаў такога права. Праўда, дзеля гэтага ім трэба было зрабіць немагчымае - узяць "бронзу".
Адзначым, што ў паўфіналах на чэмпіянаце свету сустрэнуцца расіяне і амерыканцы, шведы і канадцы.