Беларуская інтэлігенцыя настойвае на рэабілітацыі Ларысы Геніюш
Больш за 70 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі падпісаліся пад прадстаўленнем аб рэабілітацыі паэткі Ларысы Геніюш. Зварот накіраваны Генеральнаму пракурору Беларусі Пятру Міклашэвічу.
Ініцыятарам дакумента сталі Аргкамітэт па ушанаванні ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, Саюз беларускіх пісьменнікаў, праваабарончая арганізацыя “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”. Свае подпісы пад прадстаўленнем пакінулі акадэмік НАН Беларусі Радзім Гарэцкі, гісторык Ігар Кузняцоў, пісьменнікі Васіль Якавенка, Алесь Пашкевіч, Ніл Гілевіч, праваабаронцы Т.Процька, Г.Паганяйла і яшчэ больш за 70 вядомых грамадзян Беларусі.
Нагадаем, што з 1937 года Ларыса Геніюш жыла ў Чэхаславакіі, мела грамадзянства гэтай краіны. Аднак у 1948 годзе паводле загаду Масквы яна была рэпатрыявана ў СССР, дзе яе арыштавалі і асудзілі на 25 гадоў за “дапамогу міжнароднай буржуазіі ў ажыццяўленні варожай дзейнасці супраць СССР” і “контррэвалюцыйную дзейнасць”.
Ларыса Геніюш была вызвалена толькі 1 ліпеня 1956 года, аднак несправядлівы прысуд так і не быў адменены.
Імя Ларысы Геніюш стаіць поруч з імёнамі Купалы і Коласа, Цёткі і іншых вядомых дзеячоў беларускай культуры. Па матывах аўтабіяграфічнай кнігі “Споведзь” на кінастудыі “Беларусьфільм” зняты мастацкі фільм “Птушкі без гнёздаў”, пастаўлены спектакль “Белы сон”. На студыі “Летапіс” пра Ларысу Антонаўну зняты дакументальны фільм “Вянок цярновы васількоў”. У раённых цэнтрах Зэльва і Старыя Дарогі ёй пастаўлены помнікі, нагадвае "Беларускі Хельсінкскі камітэт".