Беларуская моладзь злоўжывае энэргетычнымі напоямі
Беларускія нарколагі занепакоеныя павелічэннем колькасці маладых людзей у Беларусі, якія рэгулярна і ў вялікіх колькасцях спажываюць энэргетычныя напоі, заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Мінску галоўны нарколаг Беларусі Уладзімір Максімчук. Занепакоенасць нарколагаў таксама выклікаюць вынаходніцтвы наркаманаў, якія сінтэзуюць наркотыкі з розных медычных сродкаў.
“Спіс наркатычных і псіхатропных сродкаў мы абнаўляем кожныя два гады, але нельга ж уносіць у яго сродкі супраць галаўнога болю ці алергіі, з якіх наркаманы сінтэзуюць наркотыкі”, - адзначыў У.Максімчук. Ад перадазіроўкі наркотыкаў у Беларусі штогод памірае 100 чалавек.
Галоўны нарколаг таксама звярнуў увагу на амаладжэнне наркаманіі, дадаўшы, што на ўліку з’яўляецца ўсё больш маладзейшых за 16 год.
У цяперашні час на ўліку ў нарколагаў знаходзіцца 6,5 тыс. чалавек, з іх 1,5 тыс. – жанчыны, і больш за 3 тысячы чалавек, якія эпізадычна ўжываюць наркотыкі, паведамляе “Інтэрфакс”.