Беларуская праваслаўная царква прапаноўвае стварыць Міністэрства сям'і
У Беларусі для выпраўлення дэмаграфічнай сітуацыі Праваслаўная царква прапанавала стварыць Міністэрства сям'і, якое павінна вярнуць моду на афіцыйныя шлюбы і шматдзетныя сем'і. Як паведамляе тэлеканал АНТ, такую ініцыятыву архіепіскап Полацкі і Глубокскі Феадосій патлумачыў тым, што "72% маладых людзей жадаюць стварыць сям'ю, але ў іх няма добрага прыкладу".
"За дзесяць гадоў у Расіі і на Ўкраіне знікла 10 мільёнаў. Што будзе праз 10-15 гадоў, калі гэтыя 10 мільёнаў знікнуць у Беларусі?" - задаецца пытаннем святар.
Нагадаем, падчас пасяджэння аргкамітэта па стварэнні Альтэрнатыўнага ўрада, пра якое пісала Еўрарадыё, прагучала прапанова аб стварэнні Міністэрства сям'і і моладзі. Дэмаграфічным міністрам павінная была б стаць Наста Палажанка.