Беларуская тэнісістка Дар'я Кустова перамагла на турніры ў Італіі

Беларуска Дар'я Кустова разам з расіянкай Кацярынай Макаравай выйгралі ў фінале парнага разраду тэніснага турніру ў італьянскім Кунеа з прызавым фондам — 50 тысяч долараў.

У вырашальным матчы яны перамаглі дуэт Юлія Бейгельзімер (Украіна) — Маргаліта Чахнашвілі (Грузія) — 6:2, 2:6, 6:2.

"Прэсбол"