Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал турніру ў ЗША

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка разам з расіянкай Ганнай Чакветадзэ выйшла ў паўфінал парнага разраду турніру ў амерыканскім Стэнфардзе з прызавым фондам у 600 тысяч долараў. 25 ліпеня ў матчы другога круга яны перамаглі дуэт Аіка Накамура (Японія)/Каміла Пін (Францыя) — 7:6, 6:2.

Яшчэ адна беларуска Таццяна Пучак турнір у Стэнфардзе пакідае. У матчы першага круга парнага разраду дуэт Таццяна Пучак/Анастасія Радзіонава (Расія) прайграў "пасеянай" пад трэцім нумарам пары Саніа Мірза (Індыя)/Шахар Пеер (Ізраіль) — 1:6, 6:0, 9:11.

БелаПАН