Беларуская зборная апусцілася ў рэйтынгу Кубка Дэвіса на 25-е месца
З 16-га на 25-е месца апусцілася ў рэйтынгу Кубка Дэвіса мужчынская зборная Беларусі па тэнісе. Ён быў абноўлены пасля прайгранага беларусамі матча швейцарцам. У выніку, у рэйтынгу зборныя Беларусі і Швейцарыі фактычна памяняліся месцамі.
У першую дзесятку рэйтынга ўваходзяць каманды Расіі, ЗША, Аргентыны, Іспаніі, Харватыі, Швецыі, Нямеччыны, Славакіі, Францыі і Аўстраліі.
БелаПАН
У першую дзесятку рэйтынга ўваходзяць каманды Расіі, ЗША, Аргентыны, Іспаніі, Харватыі, Швецыі, Нямеччыны, Славакіі, Францыі і Аўстраліі.
БелаПАН