Беларускі баксёр Ляховіч гатовы ехаць у Расію, каб даць бой Ібрагімаву
Экс-чэмпіён свету ў суперцяжкай вазе Сяргей Ляховіч прапанаваў новаму чэмпіёну свету расіяніну Султану Ібрагімаву выбраць месца і час бою. Беларускі баксёр заявіў, што дзеля гэтага паядынка ён гатовы
накіравацца ў Расію. Паводле словаў Ляховіча, ён цалкам аднавіўся пасля
траўмаў і жадае вярнуць сабе тытул чэмпіёна свету.
Regnum
Regnum