Беларускі баксёр Сяргей Ляховіч перамог накаўтам у рэйтынгавым баі

Перамогу накаўтам у рэйтынгавым паядынку супраць Эванса Куіна з Нікарагуа атрымаў беларускі суперцяжкавагавік Сяргей Ляховіч. Бой прайшоў у нямецкім Ростаку.  Як паведамляе сайт news.sport-express.ru, паядынак быў спынены ўжо ў дзевятым раўндзе, пасля таго, як Ляховіч нанёс магутны ўдар справа і адправіў у накаўт свайго саперніка.

Нагадаем, што Сяргей Ляховіч — экс-чэмпіён свету ў суперцяжкой вазе паводле версіі WBO. Пасля паражэння ад расіяніна Мікалая Валуева ў лютым 2008-га Ляховіч не выходзіў на рынг. Яго ўчорашні паядынак з Куінам праходзіў у межах вялікага вечару боксу, галоўнай падзеяй якога стаў бой Руслана Чагаева і Калі Міена.