Беларускі баркэмп “ByCamp Minsk”: апошні адлік!

Менш за тыдзень застаецца да знакавай падзеі для беларускага інтэрнэта: 20-21 снежня ў інстытуце журналістыкі БДУ у Мінску стартуе Байкэмп - так званая не-канферэнцыя ў фармаце Web 2.0.
Гэта калі самаарганізацыя і нефармальная абстаноўка стварае ўнікальную атмасферу для абмена меркаваннямі сярод блогераў, праграмістаў і ўсіх тых, хто зацікаўлены ў развіцці байнэта. Сутнасць баркэмпаў: толькі ўдзельнікі, ніякіх гледачоў!

З 2005 года хваля такіх не-канферэнцый пракацілася па ўсім свеце, толькі ў мінулым годзе адбылося каля 20 баркэмпаў, і нарэшце гэты рух дасягнуў Беларусь.

Глеб, праграміст, дызайнер: “Першы баркэмп адбыўся 5 год таму ў Злучаных Штатах, а зараз такія свабодныя канферэнцыі ладзяцца па ўсім свеце, а ў Беларусі такое мерапрыемства праводзіцца ўпершыню”.

Этымалогія слова “баркэмп” простая: увечары пасля доўгіх насычаных дзён, напоўненых прэзентацыямі, спрэчкамі і дыскусіямі, усе ўдзельнікі збіраюцца для нефармальнай тусоўкі ў бары, дзе, як правіла, і завязваюцца самыя эфектыўныя і працяглыя кантакты, якія выліваюцца ў супольныя праекты.

Алесь, журналіст, праграміст: "У суботу 20 снежня ў 19:00 адбудзецца after-party ў клубе "Графіці", дзе пройдзе нефармальнае абмеркаванне мерапрыемства".

Каб стаць удзельнікам ByCamp Minsk, трэба зарэгістравацца на сайце www.bycamp.org, пры жаданні падрыхтаваць прэзентацыю і загадзя заявіць сваю тэму на сайце.

ЖЖ-юзэр Чэгор, праграміст, блогер: "На дадзены момант на сайце зарэгістравалася каля 200 чалавек, і лічба кожны дзень расце".

Пасля трохмесячнай падрыхтоўкі прадстаўнікі ініцыятыўнай групы па падрыхтоўцы ByCamp Minsk запрашаюць на журфак БДУ у наступную суботу.