Беларускі экіпаж на "Дакары" пацярпеў аварыю, пілот дастаўлены ў шпіталь

Экіпаж беларускай каманды FlexGroup пацярпеў аварыю падчас праходжання маршруту чарговага этапу ралі-рэйда "Дакар-2009".
Пілот Сяргей Шкель транспартаваны самалётам у адзін са шпіталяў горада Сант'яга з траўмай пазваночніка. Канчатковы дыягназ лекары не ўдакладнілі Штурман Аляксандр Тараненка амаль не пацярпеў.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу беларускай амбасады ў Аргенціне.

Аварыя здарылася падчас пераадолення адной з дзюн. Аўтамабіль беларускай каманды перакуліўся. Машына моцна пацярпела. Экіпаж быў дастаўлены верталётам у лагер, дзе камандзе аказалі першую медыцынскую дапамогу.