Беларускі форвард Канстанцін Кальцоў застаецца ў “Салават Юлаеве”

Форвард хакейнай зборнай Беларусі Канстанцін Кальцоў застаецца ва ўфімскім “Салават Юлаеве”, за які выступаў цягам апошніх чатырох сезонаў, паведамляе БЕЛТА. У мінулым сезоне Кальцоў разам з гэтай камандай стаў пераможцам рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі, а ў плэй-оф дабраўся да паўфінала. За “Салават Юлаеў” беларус згуляў 223 гульні, у якіх закінуў 50 шайбаў і зрабіў 49 рэзультатыўных перадачаў. У 2008 годзе ён стаў чэмпіёнам Расіі.