Беларускі футбаліст можа стаць капітанам "Масквы"

Галоўны трэнер "Масквы" Міядраг Бажовіч паведаміў, што разглядае кандыдатуру беларускага футбаліста Юрыя Жаўнова на ролю капітана каманды. Па словах Бажовіча, яму патрэбныя 5-6 чалавек на ролю капітана. Ён заявіў, што хоча бачыць кампанію дужых мужыкоў, якія павядуць каманду наперад. У якасці прыкладу трэнер назваў імя галкіпера Юрыя Жаўнова.

eSport.BY