Беларускі легіянер Андрэй Лаўрык падае ў суд на маскоўскае "Тарпеда"
У суд на маскоўскі футбольны клуб "Тарпеда" мае намер падаць беларускі легіянер Андрэй Лаўрык. Ён незадаволены тым, што кіраўніцтва клуба ў аднабаковым парадку
датэрмінова разарвала з ім кантракт, які дзейнічае да канца цяперашняга
года. Як паведамляе "Прессбол", Лаўрык займаецца пошукам новай каманды.