Беларускі незалежніцкі блок пачынае выбіраць адзінага кандыдата
Рада БНБ аднагалосна прыняла рашэнне, што да 1 чэрвеня павінен з'явіцца механізм вылучэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад БНБ. 15 чэрвеня блок збіраецца пачаць кампанію па вылучэнні адзінага. Як нагадвае "Беларускі партызан", сярод сяброў кааліцыі пра свае прэзідэнцкія амбіцыі заяўляў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі. Таксама ніхто не сумняецца, што ў прэзідэнцкую гонку ўступіць і лідэр руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч. Ён абяцаў афіцыйна абвясціць пра свой удзел ці няўдзел у траўні 2010 года. На травень запланаваны і з'езд Партыі БНФ, на якім партыя можа прыняць рашэнне вылучаць партыйнага прэтэндэнта на прэзідэнта.
Па солвах Рымашэўскага, кандыдат ад БНБ можа стаць адзіным кандыдатам ад усёй апазіцыі.
Па солвах Рымашэўскага, кандыдат ад БНБ можа стаць адзіным кандыдатам ад усёй апазіцыі.