Беларускі пасол не ведае пра 50 кыргызстанцаў, якія хаваюцца ў Беларусі
Віктар Дзенісенка кажа, што не валодае такой інфармацыяй.
Так беларускі амбасадар пракаментаваў звесткі пра грамадзян Кыргызтана, што атрымалі грамадзянства Беларусі. У прыватнасці, гаворка ішла пра Жаныша Бакіева, брата экс-прэзідэнта Кыргызстана, адзначае агенцтва АКИpress.
Па звестках праваахоўных органаў Кыргызстана, на тэрыторыі Беларусі хаваюцца ад правасуддзя каля 50 грамадзян гэтай краіны. Нядаўна ў Беларусь паехала працоўная група пад кіраўніцтвам намесніка генпракурора Людмілы Усманавай. Мэта паездкі — наладжванне ўзаемадзеяння з праваахоўнымі органамі Беларусі ў вышуку, затрыманні ды экстрадыцыі збеглых злачынных элементаў.
Фота — ctv.by