Беларускі раварыст выйграў стартавы этап "Тура Міжземнамор'я"
26-гадовы беларускі раварыст Яўген Гутаровіч у шматдзённай велагонцы "Тур Міжземнамор'я" выйграў стартавы этап. На фінішы ён апярэдзіў француза Ўільяма Банэ і казахстанца Максіма Іглінскага, адзначае "Прессбол". Дзякуючы выйгрышу стартавага этапу чэмпіён Беларусі ўзначаліў ачковы і агульны залікі гонкі.
Шматдзёнка па дарогах Францыі "Тур Міжземнамор'я" (першая катэгорыя) з'яўляецца адной з самых прэстыжных у гэтым месяцы.
Шматдзёнка па дарогах Францыі "Тур Міжземнамор'я" (першая катэгорыя) з'яўляецца адной з самых прэстыжных у гэтым месяцы.