Беларускі сабліст стаў чэмпіёнам Еўропы па фехтаванні
Чэмпіёнам Еўропы па фехтаванні стаў 23-гадовы беларускі сабліст Аляксандр Буйкевіч. Спаборніцтвы, якія з'яўляюцца заключным стартам перад Алімпіядай-2008 у Пекіне, праходзяць у Кіеве.
У фінальным паядынку беларус абыграў расіяніна Аляксея Якіменку з лікам 15:11.
У асабістым турніры чэмпіянату Еўропы выступалі яшчэ трое беларускіх саблістаў. Валерый Прыемка заняў 27-е месца, Дзмітрый Лапкес - 35-е, Аляксей Рамановіч - 38-е сярод 55 удзельнікаў.
У жаночым турніры рапірыстак 21-гадовая беларуска Наталля Гавенчык заняла 35-е месца сярод 46 спартсменак.
БЕЛТА